24 марта 2023
Да 2030 года аб'ёмы вытворчасці Смаргонскага агрэгатнага завода плануюць павялічыць у тры разы. Аб гэтым заявіў журналістам дырэктар ААТ «САЗ» Аляксандр Бурко.
«Распрацаваны бізнэс-план, паводле якога ў гэтым годзе мы павінны сабраць мотаблокаў — 8,4 тыс. штук, міні-трактароў - 1,2 тыс. і садовых трактароў, камунальнай тэхнікі - 950 штук. Да 2030 года мы плануем павялічыць аб'ёмы вытворчасці ў тры разы», - сказаў Аляксандр Бурко.
Па словах дырэктара прадпрыемства, для гэтага вырашаюцца пытанні па закупцы новага абсталявання, якое будзе працаваць без асабістага ўдзелу чалавека і пры гэтым забяспечваць вытворчасць неабходнага аб'ёму прадукцыі. «Цяпер наша задача пабудаваць сучасную фарбавальную гальванічную лінію. Абсталяванне замоўлена, сёлета яно паступіць на прадпрыемства. Думаю, што канцу наступнага года пачне функцыянаваць», - сказаў Аляксандр Бурко.
Па словах Аляксандра Бурко, у 2023 годзе ў выніку рэалізацыі бізнэс-плана плануецца забяспечыць дасягненне наступных паказчыкаў: тэмп росту па індэксе фізічнага аб'ёму - 108%, тэмп росту экспарту тавараў – 104% да ўзроўню 2022 года, рэнтабельнасць продажаў - 10%, зніжэнне ўзроўню затрат - мінус 1,7%.