Зборачную вытворчасць трактароў BELARUS плануецца стварыць ва Уладзімірскай вобласці

21 февраля 2023

Ва Уладзімірскай вобласці Расіі плануецца стварыць зборачную вытворчасць беларускіх трактароў. Перспектывы прамысловай кааперацыі абмеркавалі генеральны дырэктар ААТ «МТЗ» Віталь Воўк на сустрэчы з губернатарам Уладзімірскай вобласці Аляксандрам Аўдзеевым, якая адбылася 16 лютага ва Уладзіміры.

На перамовах было адзначана, што патрэба ў тэхніцы ў рэгіёне ўвесь час расце. Для патрэб дарожнай гаспадаркі і жыллёва-камунальнай сферы ўлады пастаянна закупляюць трактары і іншую тэхніку МТЗ. Таму галоўнай тэмай сустрэчы стала магчымае стварэнне ў рэгіёне зборачнай вытворчасці трактароў на базе прадпрыемстваў Уладзімірскай вобласці.

У прэс-службе ўрада расейскага рэгіёна паведамілі, што ў бягучых умовах стварыць філіял МТЗ поўнага цыклу будзе складана. Пры гэтым збіраць у рэгіёне асобныя вузлы і агрэгаты магчымасць ёсць. Патэнцыялам валодаюць магутнасці прамтэхнапарку "ІТКОЛ-Точмаш" і АЭЗ "Дабраград-1".

ТРАКТОР.бел