22 верасня 2017 года шырока расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў Музей Мінскага трактарнага завода – флагмана машынабудавання Рэспублікі Беларусь
Наш музей раскажа вам яркую і насычаную падзеямі гісторыю стварэння Мінскага трактарнага завода, яго развіцця і станаўлення.
Экспазіцыя музея ўключае найцікавейшыя сапраўдныя гістарычныя дакументы мінулага, а таксама сучасныя інтэрактыўныя элементы.
Гісторыя нашага музея бярэ свой пачатак у 1971 годзе. Калі была створана першая выставачная экспазіцыя ў выглядзе пакоя працоўнай славы.
Вы можаце наведаць музейна-прамысловы цэнтр працоўнай славы МТЗ выкарыстоўваючы віртуальны 3D тур Google или Яндэкс.
Наш музей можа прапанаваць вам не толькі артэфакты, але і інтэрактыўныя зоны, 5D-кінатэатр для наведвальнікаў розных узростаў, месца для правядзення навукова-практычных канферэнцый і паэтычных вечароў.
Кошт наведвання музея:
Ўваходныя квіткі для:
• дарослых - 4 руб.;
• дзіцячы - 2 руб.
Экскурсія на групу да 10 чалавек (45 хвілін):
• для дарослых - 12 руб.;
• студэнтаў вочнай формы навучання - 10,20 руб.;
• навучэнцаў школ - 10,20 руб.;
• работнікаў прадпрыемстваў холдынгу "МТЗ-холдынг" – 12 руб.
Экскурсія на групу ад 10 да 25 чалавек (45 хвілін):
• для дарослых - 24 руб.;
• студэнтаў вочнай формы навучання - 15 руб.;
• навучэнцаў школ - 15 руб.;
• работнікаў прадпрыемстваў холдынгу "МТЗ – холдынг" - 18 руб.
5D кінатэатр:
• для дарослых - 5 руб.;
• для студэнтаў вочнай формы і ССНУ, навучэнцаў школ - 2,5 руб.;
• для навучэнцаў школ – 2,5 руб.;
• для работнікаў прадпрыемстваў холдынгу "МТЗ – холдынг" - 2,5 руб.;
• для пенсіянераў - 3 руб.
Арэнда канферэнц-залы ў музеі ААТ "МТЗ" (37,5 кв. м.) умяшчальнасцю да 30 чалавек.
У нас ёсць усё, што можа вам спатрэбіцца для правядзення вашай прэзентацыі або дзелавой сустрэчы (мікшэрны пульт, мікрафоны, фліп-чарт, Wi-Fi, кофемашына, паркоўка).
Кошт арэнды - 20 рублёў у гадзіну.
Арэнда аўдыягіда - 4 рублі.
Таксама магчымая арганізацыя кава-паўзаў і гарачых абедаў у нашым рэстаране "Колас".
А ў фае музея вы можаце набыць шырокі асартымент сувенірнай прадукцыі з лагатыпам "BELARUS".
Мы працуем для вас з панядзелка па суботу з 8.00 да 18.00.
Запісацца на наведвання музея па:
+ 375 17 333-04-20;
+ 375 17 398-95-54;
+ 375 17 398-98-99.