Настройки шрифта
Размер шрифта
Межбуквенное расстояние
Цветовая схема

А вы ведалі, што яшчэ некалькі гадоў таму Мінскі трактарны завод быў закрыты ад старонніх вачэй тэрыторыяй? А тое, што тэрыторыя МТЗ - гэта горад у горадзе з уласнымі праспектамі і вуліцамі? А самы першы серыйны колавы трактар «Беларусь» МТЗ-2 да гэтага часу на хаду, але, вядома, калi яго зняць з пастамента? А знакамітая «восемдзесят двойка» самая масавая і працяглая па выпуску мадэль трактара ў свеце? Усё гэта і не толькі ведаюць турысты, якія наведалі Мінскі трактарны завод з экскурсіяй.

Прамысловы турызм на МТЗ пачаў развівацца ў 2017 годзе, і зараз колькасць турыстаў, якія наведалі прадпрыемства, ушчыльную набліжаецца да 50 тысяч. На Мінскім трактарным заводзе пабывалі госці з больш як 70 краін. Наведайце МТЗ і вы!

ЗАПІС НА ЭКСКУРСІЮ па тэлефонах:
+375-17-398-94-15,
+375-33-633-41-83.
e-mail: mtztourism@mtz.by (форма заяўкі для турыстаў ва ўзросце ад 9 да 18 гадоў – Cпампаваць)
Адрас: г. Мінск, вул. Даўгабродская, 35 (будынак музея МТЗ)
Час працы: 08.00-16.00.

ПРАМЫСЛОВЫ ТУРЫЗМ МТЗ: ПАСЛУГІ

Экскурсія «МТЗ: ствараем сучаснасць - трактары BELARUS»

Працягласць - 1,5 гадзіны. Экскурсія прадугледжвае прагулку па праспектах і вуліцах Мінскага трактарнага завода, а таксама наведванне:
- механічнага цэха № 5, дзе адбываецца апрацоўка дэталей,
- корпуса зборкі трактароў, дзе размешчаны два канвееры з буйнавузлавой зборкай трактароў,
- выставы трактарнай тэхнікі BELARUS.

Час правядзення: панядзелак-субота ў 09.00, 11.00, 13.00, 14.30.

Кошт для грамадзян Саюзнай дзяржавы:
- дзеці (з 9 да 18 гадоў) – 8, 75 руб.,
- студэнты вочнай формы навучання – 10 руб.,
- дарослыя – 17,50 руб.

Кошт для замежных грамадзян:
- дзеці (з 9 да 18 гадоў) – 10,25 руб.,
- дарослыя – 20,50 руб.

Экскурсія «МТЗ: ствараем сучаснасць – трактары BELARUS» з наведваннем музея

Працягласць – 1,5 гадзіны. Экскурсія прадугледжвае прагулку па праспектах і вуліцах Мінскага трактарнага завода, а таксама наведванне:
- механічнага цэха № 5, дзе адбываецца апрацоўка дэталей,
- корпуса зборкі трактароў, дзе размешчаны два канвееры з буйнавузлавой зборкай трактароў,
- выставы трактарнай тэхнікі BELARUS.
Пасля экскурсіі - самастойнае наведванне Музейна-прамысловага цэнтра працоўнай славы МТЗ.

Час правядзення: панядзелак-субота ў 09.00, 11.00, 13.00, 14.30.

Кошт для грамадзян Саюзнай дзяржавы:
- дзеці (з 9 да 18 гадоў) – 10 руб.
- студэнты вочнай формы навучання – 12 руб.,
- дарослыя – 20 руб.

Кошт для замежных грамадзян:
- дзеці (з 9 да 18 гадоў) – 11,50 руб.,
- дарослыя – 23 руб.

Паслуга «Збяры трактар»
Паслуга прадугледжвае ўдзел у зборцы трактара BELARUS з выдачай адпаведнага сертыфіката. Бонус - пешая прагулка па Мінскім трактарным заводзе з азнаямленнем з гісторыяй прадпрыемства. Да ўдзелу дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18 гадоў. Групы не больш за 5 чалавек.

Час правядзення: панядзелак-пятніца ў 09.00, 11.00, 13.00.

Кошт – 18 руб.

Паслуга «Катанне на трактары»
Катанне праводзіцца на трактарах BELARUS 3522 і BELARUS 4522 па тэрыторыі Мінскага трактарнага завода (2 кругі па 2,5 кіламетра). Групы не больш за 5 чалавек.

Час правядзення: панядзелак-пятніца ў 09.00, 11.00, 13.00.

Кошт катання на трактары:
- BELARUS 3522 – 35 руб.,
- BELARUS 4522 – 70 руб.

ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Мінімальны ўзрост удзельніка экскурсіі - 9 гадоў. Група наведвальнікаў ва ўзросце да 18 гадоў праходзіць на тэрыторыю ААТ «МТЗ» у суправаджэнні дарослых - не менш як 1 дарослы на 10 дзяцей.

Паслугі аказваюцца па папярэднім запісе! Для фізічных асоб запіс ажыццяўляецца за 1 адзін працоўны дзень, для юрыдычных асоб - не менш чым за 3 працоўныя дні.

Мовы правядзення экскурсій: руская, англійская, іспанская і нямецкая (пазначыць пры запісе).